У Гомелі суд "дармаеда" супраць дзяржавы працягнецца 21 лютага
У Гомелі суд "дармаеда" супраць дзяржавы працягнецца 21 лютага а 15-й гадзіне. Гэта першы падобны працэс у Беларусі. 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў хоча, каб быў прызнаны яго ўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Ён збіраецца даказаць незаконнасць "дармаедскага падатку", супярэчнасць яго Канстытуцыі.
У аўторак у Цэнтральным раённым судзе абласнога цэнтра былі заслуханы пазіцыі бакоў, заяўленыя хадайніцтвы. Сёння некалькі дзясяткаў чалавек не патрапілі на пасяджэнне, ім проста не хапіла месца. У наступны раз паабяцалі большую залу.