У Гомелі ў пошуках бомбы эвакуявалі пасажыраў тралейбуса

У Гомелі ў пошуках бомбы эвакуявалі пасажыраў тралейбуса

У цэнтры Гомеля ўвечары 16 студзеня шукалі бомбу: падазроны пакет, заўважаны ў тралейбусе, стаў нагодай для выкліку міліцыі. Участак праезнай часткі і тратуараў у раёне прыпынку “вуліца Рагачоўская” быў ачэплены, пасажыры тралейбуса эвакуяваныя.

Пэўны час грамадскі транспарт не спыняўся ў гэтым месцы, а пасажыраў высаджвалі па-за прыпынкам. Таксама былі эвакуяваныя пакупнікі з крамы, размешчанай насупраць прыпынку.

Спецыялісты абследавалі падазроны нічыйны пакет, але знайшлі ў ім толькі асабістыя рэчы. Ачапленне неўзабаве знялі і транспарт запрацаваў у звычайным рэжыме, перадае БелаПАН са спасылкай на сведкаў інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі