У Гомелі з 1 красавіка адменяць гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце

У Гомелі з 1 красавіка адменяць гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце

Да 1 красавіка ў Гомелі плануецца цалкам адмяніць гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце. Пра гэта піша sb.by са словаў першага намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Сівакова.

Рашэнне было прынятае па выніках інтэрнэт-апытання на тэму "Як вы ставіцеся да аўдыёрэкламы ў грамадскім транспарце?". Яно праходзіла на афіцыйным сайце Гомельскага гарвыканкама і газеты "Гомельскія ведамасці" напрыканцы 2017 года.

Таксама аддзелы ідэалагічнай працы ў адміністрацыях гомельскіх раёнаў правялі анкетаванне сярод работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў на гэтую тэму. Большасць выказалася супраць гукавой рэкламы ў аўтобусах і тралейбусах. 

Дарэчы, закон аб рэкламе не забараняе размяшчаць і распаўсюджваць гукавую рэкламу ў аўтобусах і тралейбусах. Няма ў законе і патрабаванняў да ўзроўню яе гуку, таксама няма абмежаванняў па колькасці паказаў рэкламных ролікаў у салонах грамадскага транспарту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі