У Гомелі затрымалі і будуць судзіць расіяніна, які ваяваў супраць Украіны

Анатоль Ціханаў (злева) на вайне

Анатоль Ціханаў (злева) на вайне / vk.com

У Гомелі затрымалі і будуць судзіць расіяніна, які ваяваў супраць Украіны. На 17 красавіка запланаванае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў РБ, заўважыў "Флагшток".

Згаданы грамадзянін РФ — гэта Анатоль Ціханаў, які нарадзіўся ў Расіі, але жыў і працаваў у Гомелі, займаўся паўэрліфтынгам (кандыдат у майстры спорту). У 2018 годзе яго асудзілі ў Беларусі на 15,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму "за продаж асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у складзе арганізаванай групы". Спачатку Ціханава адправілі ў калонію "Віцьба". Паколькі ў 2023 годзе ён аказаўся на вайне ва Украіне ў складзе расійскіх войскаў, можна зрабіць выснову, што расіяніна перадалі для адбыцця пакарання на радзіму, а там яго ў калоніі завербавалі.

Відаць, вярнуцца ў Гомель Анатоль Ціханаў вырашыў пасля атрыманага ранення і лячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі