У Гомелі згадалі ахвяраў парыжскіх тэрактаў і крушэння расійскага самалёта. Фота

У Гомелі згадалі ахвяраў парыжскіх тэрактаў і крушэння расійскага самалёта. Фота

Увечары 15 лістапада у Гомелі моладзевая група прыходу Спаса-Праабражэнскай царквы правяла акцыю памяці ахвяраў тэрактаў у Парыжы і крушэння расійскага самалёта. Як перадае БелаПАН, удзельнікі акцыі запалілі больш за 300 свечак — па колькасці ахвяраў тэракту і авіякатастрофы.

Акрамя таго, праваслаўны святар саслужыў ліцію па нябожчыках.

Настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма Алег Кастрама адзначыў, што моладзь не засталася абыякавай да трагедыяў: "У кожнай трагедыі гінуць людзі, маці губляюць дзяцей, дзеці — бацькоў. І гэта заўсёды вельмі балюча. Сёння мы молімся і памятаем пра ахвяры як авіякатастрофы, так і тэракту, таму што няма французаў, няма расіян, значыць мы — дзеці Божыя, якія жывуць на адной планеце, бо Зямля — ​​наш агульны дом. І таму любая трагедыя — яна наша агульная".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі