У Гомелі знайшлі мёртвым намесніка дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі

Андрэй Віннікаў загінуў, паведамляюць пошукавікі

Андрэй Віннікаў загінуў, паведамляюць пошукавікі / Поисково-спасательный Отряд "Симуран"

У Гомелі знайшлі мёртвым Андрэя Віннікава — намесніка дырэктара прыватнай рэкламнай кампаніі "ФілТВ". Пра гэта паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе "Сімуран".

Віннікаў знік 1 красавіка. Паведамлялася, што ў той дзень ён выйшаў з дому і больш не вярнуўся. Раней, у канцы сакавіка, быў затрыманы дырэктар і заснавальнік "ФілТВ", вядомы гомельскі бізнесовец Віталь Філінскі. Яго судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", далі 15 сутак арышту. Але пасля заканчэння гэтага тэрміна на волю ён так і не выйшаў. Быў яшчэ адзін суд, які пакінуў яго ў зняволенні яшчэ на 15 сутак.

"ФілТВ" — гэта адзінае ў Гомельскай вобласці рэкламнае агенцтва поўнага цыкла. Яно вядзе праект ад распрацоўкі рэкламнай ідэі да яе ўвасаблення і размяшчэння на ТБ-каналах. Кампанія паспяхова працавала з 1996 года, выконвала ў тым ліку дзяржзаказы. Напрыклад, здымала фільм для Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі