У Гомельскай вобласці шукаюць пенсіянерку, якая 9 дзён таму знікла ў лесе

У лясах Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці шукаюць 75-гадовую пенсіянерку, якая 9 дзён таму пайшла ў грыбы і знікла. Лясы прачэсвалі міліцыянты, выратавальнікі, ляснікі, сваякі і аднавяскоўцы. Апошнія звесткі “Еўрарадыё” паведаміў дзяжурны раённага адзела МНС у Лельчыцах:

“Чатыры дні шукалі, пошукі нічога не далі. А ў даны момант у нас няма супрацоўнікаў, каб адпраўляць на пошукі. У нас адпраўляюць людзей у вольны ад нясення службы час, тых, хто не на дзяжурстве.

Зараз яны на іншай працы, таму пошукам займалася міліцыя з мясцовымі жыхарамі, але пакуль безпаспяхова”.


Выратавальнікі кажуць, што можна спадзявацца толькі на цуд. Летам быў выпадак, калі пенсіянерка правяла ў лесе два тыдні і здолела самастойна выйсці да людзей. Аднак у халоднае надвор’е шансы на шчаслівы зыход невялікія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі