У Гомельскай вобласці выявілі высокі ўзровень радыяцыі ў грыбах і ягадах

Перавышэнне нарматыву выявілі ў лісічках 

Перавышэнне нарматыву выявілі ў лісічках  / Еўрарадыё

У Гомельскай вобласці выявілі высокі ўзровень радыяцыі ў грыбах, ягадах і пятрушцы. Як піша gp.by, падраздзяленні радыяцыйнага кантролю тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі даследавалі харчовыя прадукты і ваду ў жніўні. Сцвярджаецца, што ўтрыманне цэзія-137 зафіксавалі толькі ў пробах, узятых у прыватнікаў (з 437 перавышэнне нарматыву выявілі ў 25). Згадваюцца сушаныя грыбы. Сярод свежых грыбоў — белыя, лісічкі, сыраежкі, падбярозавікі. З дзікарослых ягад — чарніца і маліна.

Высокі ўзровень радыяцыі зафіксавалі ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Рэчыцкім і Чачэрскім раёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі