У Горках бяруць плату за бег па дарожцы стадыёна

У Горках бяруць плату за бег па дарожках стадыёна / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Горках бяруць плату за бег па дарожках стадыёна / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Горках адміністрацыя гарадскога стадыёна пачысціла ад снегу адну бегавую дарожку і прызначыла плату за карыстанне ёй. Цяпер за магчымасць пабегаць па дарожцы стадыёна трэба заплаціць 2,20 рубля за адну гадзіну, пішуць horki.info.

Жыхары горада абураюцца ў сацсетках такім новаўвядзеннем: у аплату не ўваходзяць ні паслугі інструктара, ні медработніка. "Там шмат людзей пенсійнага ўзросту і тых, хто аднаўляецца пасля інсульту. Ну, хоць інвалідам бясплатна", — пішуць у сацсетках.

У адміністрацыі стадыёна журналістам сказалі, што платная дарожка — гэта тэставы рэжым. Адначасова карыстацца ёй могуць некалькі чалавек. Наведвальнікам дазволяць таксама карыстацца распранальняй.

Калі хтосьці стаміўся і бегаў менш за гадзіну, грошы яму не вернуць. Але чалавек можа прыйсці іншым разам і выкарыстаць раней аплочаны час.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі