У Грэцыі сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнікі, загінулі 32 чалавекі

Чыгуначная катастрофа ў Грэцыі / Reuters
Чыгуначная катастрофа ў Грэцыі / Reuters

Як мінімум 32 чалавекі загінулі і 85 пацярпелі пры сутыкненні пасажырскага і грузавога цягнікоў у Грэцыі, перадае Бі-Бі-Сі.

Чыгуначная катастрофа здарылася ўвечары 28 лютага недалёка ад горада Ларыса. Пасажырскі цягнік ішоў з Афін у Салонікі, насустрач яму рухаўся грузавы — з Салонікаў у Ларысу. Невядома, чаму цягнікі апынуліся на адной каляіне.

У пасажырскім цягніку было 350 чалавек. Яго вагоны сышлі з рэек, адзін з іх загарэўся. Колы ды іншыя дэталі абодвух цягнікоў разляцеліся на дзясяткі метраў, пішуць мясцовыя СМІ.

Губернатар рэгіёну Фесалія Канстанцінас Агарастас расказаў журналістам, што першыя чатыры вагоны пасажырскага цягніка сышлі з рэек, пры гэтым галаўны і другі вагон былі амаль цалкам разбураныя.

Параненых пасажыраў развезлі па навакольных лякарнях. Некаторым спатрэбіліся тэрміновыя аперацыі.

Пасажыраў, якім не спатрэбілася медыцынская дапамога, адправілі на аўтобусах у Салонікі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі