У Гродна п’яны мужчына напаў на пікет Анатоля Лябедзькі (фота)

У Гродне п’яны мужчына напаў на пікет Анатоля Лябедзькі. Нецвярозы агрэсіўна паводзіў сябе ў дачыненні да зборшчыка подпісаў ля пікета і хацеў зламаць стэнд. Выпадак адбыўся ў панядзелак на бульвары Ленінскага Камсамола.

Мужчына падышоў да агітпункта і пачаў абражаць пенсіянера, які збіраў подпісы. Дэбашыр абзываў кандыдата ў прэзідэнты пятай калонай і амерыканскім шпіёнам, распавёў актывіст Мікалай Воран. Затым мужчына штурхнуў стэнд і ўдарыў актывіста бутэлькай у грудзі.

Пасля сваей выхадкі гродзенец сышоў, але праз некаторы час вярнуўся яшчэ з адным мужчынам і працягнуў хуліганіць. Аднак, у гэты момант да пікету падаспелі супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікаў актывіст. Яны забралі п’янага дэбашыра для далейшага разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі