У Гродне адбылася сустрэча з чытачамі пісьменніка Ўладзіміра Арлова (фота)

Сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым арганізаваў у аўторак гродзенскі рух "За Свабоду" на сядзібе Таварыства беларускай школы. 

Пасля трохгадовага перапынку спадар Арлоў наведаў Гродна з паэтычнай кінгай “Паром праз Ля-Манш”, за якую нядаўна быў ўзнагароджанны прэміяй  "Еўрапейскі паэт Свабоды" ў Гданьску. Таксама ён прывёз дапоўненае выданне "Імёнаў Свабоды".



Пісьменнік не абышоў увагай трагічную падзею — авіякатастрофу пад Смаленскам, у якой сярод іншых загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Арлоў назваў яе другой па маштабнасці падзеяй пасля Другой сусветнай вайны. Прысутныя ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі