У Гродне “Аўдзі” праляцела на сустрэчную праз агароджу і перавярнулася
Сур’ёзная аварыя здарылася сёння ўдзень у Гродне на праспекце Кляцкова. Легкавік “Аўдзі” прабіў агароджу, пераляцеў праз раздзяляльную паласу і перакуліўся. Частка агароджы пры гэтым захрасла ў кузаве аўто, перадае БЕЛТА.
Кіроўца “Аўдзі” застаўся жывы. Ён сказаў, што яго падрэзала іншая машына, якая ішла ў спадарожным кірунку.
ДАІ праводзіць праверку па факце гэтага здарэння.