У Гродне аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі збіў на пераходзе жанчыну

У Гродне аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі збіў на пераходзе жанчыну

У Гродне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце ДТЗ, у якім загінуў пешаход. 

Здарэнне адбылося 20 красавіка каля 21 гадзіны 40 хвілін. Па вуліцы Савецкіх памежнікаў ехаў аўтамабіль хуткай дапамогі з уключанымі пробліскавымі маякамі і сігнальна-гукавой прыладай. За рулём аўтамабіля быў 50-гадовы кіроўца. Машына везла ў медустанову пацыента для неадкладнай дапамогі. На пешаходным пераходзе аўтамабіль збіў  28-гадовую жыхарку Шчучынскага раёна, якая ішла праз дарогу.

Пры ДТЗ жанчына атрымала цяжкія траўмы. Лекарам не ўдалося выратаваць ёй жыццё, і раніцай 21 красавіка яна памерла ў лякарні.

У рамках следства эксперты агледзелі месца дарожна-транспартнага здарэння. выявілі і дапыталі шэраг сведкаў. Да крымінальнай справы далучаныя запісы камераў відэаназірання і відэарэгістратараў аўтамабіляў, якія знаходзіліся ў зоне дарожна-транспартнага здарэння. Прызначаныя экспертызы, у тым ліку аўтатэхнічная і судова-медыцынская. 

Паведамляецца, што кіроўца ў момант наезду быў цвярозы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі