У Гродне будуць судзіць 11 чалавек за фіктыўныя ДТЗ

У Гродне будуць судзіць 11 чалавек за фіктыўныя ДТЗ

У Гродне будуць судзіць 11 чалавек за фіктыўныя дарожна-транспартныя здарэнні, інфармуе прэс-служба Генпракуратуры. Чатыры гады таму трое жыхароў абласнога цэнтра вырашылі заняцца махлярствам — "раскручваць" страхавыя кампаніі на грошы. Яны сабралі вакол сябе людзей, якія пагадзіліся зарабіць такім чынам. Для інсцэніроўкі аварый выкарыстоўваліся ўжо пашкоджаныя машыны. Пасля гэтага гродзенцы звярталіся для атрымання страхавых выплатаў.

Праваахоўнікам вядомыя 13 эпізодаў махлярскіх дзеянняў (яны адбыліся ў 2014-2016 гадах). Зламыснікі незаконна атрымалі 137 тысяч рублёў. Накладзены арышт на іх маёмасць на суму 60 тысяч рублёў.

Дзеянні траіх чалавек кваліфікавалі як махлярства ў асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванай групы, астатнія праходзяць па артыкуле "махлярства, здзейсненае паўторна ці групай асоб, у буйным памеры". Пад вартай знаходзяцца 2 з 11 чалавек, якія праходзяць па справе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі