У Гродне будуць судзіць журналістаў-фрылансераў

Суд Ленінскага раёна Гродна сёння разгледзіць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Абодвух вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі. Справы датычаць матэрыялу пра адкрыццё выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, які быў паказаны тэлеканалам “Белсат” у пачатку сакавіка.

Разгляд адміністрацыйных спраў будзе весці суддзя Алена Пятрова. Яна вядомая тым, што неаднаразова карала вялікімі штрафамі грамадскіх актывістаў і журналістаў, паведамляе сайт harodniaspring.org. Так, за прысутнасць на Дні памяці ў Свіслачы ў 2014 годзе Пятрова асудзіла агулам пяцёх чалавек на 115 базавых велічынь штрафу, у тым ліку афіцыйна акрэдытаванага журналіста Міхаіла Карневіча, які ў той дзень выконваў свае працоўныя абавязкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі