У Гродне чыноўніка падазраюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў
Начальніка аддаго з аддзелаў Гродзенскага гарвыканкама падазраюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў. Па справе праходзіць і дырэктарка прыватнага гандлёвага прадпрыемства, дарэчы, яго сваячка. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, злачынства выявілі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 3 арт. 210 КК).
Паводле дадзеных следства, у 2011-2012 гадах чыноўнік, па дамове са сваячкай, арганізаваў набыццё будаўнічых матэрыялаў па відавочна завышаным кошце. Ужо праведзеныя ператрусы па месцы жыхарства падазраваных, на іх маёмасць накладзены арышт (у тым ліку і на некалькі аб'ектаў нерухомасці), вывучаецца дакументацыя, праводзяцца допыты.