У Гродне дзед скраў у супермаркеце 0,5 л гарэлкі ў бутэльцы з-пад мінералкі
Паўлітра гарэлкі ў бутэльцы з-пад мінералкі вынес з супермаркета ў Гродне мясцовы дзядуля. Факт крадзяжу прадаўцы заўважылі не адразу. Спачатку яны выявілі на паліцы пустую бутэльку з-пад гарэлкі. Каб усё ж высветліць, якім чынам з бутэлькі знікла спіртное, давялося звярнуцца да матэрыялаў запісу з відэкамераў.
Стужка зафіксавала, як дзядуля прыстойнага выгляду спакойна ўзяў з паліцы бутэльку гарэлкі і, павярнуўшыся спінай да іншых пакупнікоў, пераліў яе ў паўтаралітровую пластыкавую тару з-пад мінералкі.
Заплаціў жа дзед-зламыснік за гарэлку як за мінералку — па электронным штрых-кодзе на бутэльцы. Касіру ён патлумачыў пры гэтым, што адпіў зусім крыху, паведамляе БЕЛТА.