У Гродне эксперты склалі фотаробат Дзеда Мароза (фота)
У Гродне супрацоўнікі абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертызаў склалі фотаробат... Дзеда Мароза. Такім чынам яны хацелі паказаць выхаванцам спецыялізаванага дома дзіцяці асаблівасці сваёй працы. Апісанне знешнасці Дзеда Мароза эксперты знайшлі ў фальклёры — у казках, песнях і вершах, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Каля двух тыдняў пайшлі на даследчую працу. Пасля распачаўся творчы працэс з выкарыстаннем найноўшых методык і тэхналогій. Першымі фотаробат чараўніка пабачылі дзеці.
Фота: sb.by