У Гродне гарэў цэх туалетнай паперы
Увечары 15 снежня гродзенскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у цэху па вытворчасці туалетнай паперы па прспекце Касманаўтаў.
Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, агонь пашкодзіў перакрыцце на плошчы 2 кв.м, таксама ў выніку пажару былі закураныя сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што пажар мог узнікнуць у выніку кароткага замыкання электраправодкі станка па нарэзцы паперы.