У Гродне камуністка-прыгажуня правяла антыкаранавірусную акцыю
19 сакавіка ў Гродне прайшла антыкаранавірусная акцыя. Яе правяла маладая лідарка мясцовага камуністычнага руху Валерыя Дзячэнка. Яна з’явілася на вуліцах з жартаўлівымі лозунгамі на тэму пандэміі каранавіруса. Па словах дзяўчыны, яны вырашыла прадэманстраваць "асноўныя тэндэнцыі паводзін і асцярогі людзей у форме жартаўлівых лозунгаў". Яна шчыра давярае дзяржаўным службам і спадзяецца, што яны саўладаюць з каранавірусам, паведамляе hrodna.life.
Дзячэнка вучыцца ў медыцынскім універсітэце. У кампартыі ўжо больш за год.
Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі зарэгістраваны 51 выпадак заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.