У Гродне легкавік урэзаўся ў БТР
У Гродне легкавік урэзаўся ў калону бранятэхнікі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную ДАІ, аварыя адбылася 18 жніўня ў 23.20 на скрыжаванні вуліц Савецкіх памежнікаў і Паповіча.
Інспектары мяркуюць, што кіроўца мог не заўважыць сігналы рэгуліроўшчыка і з-за гэтага ўехаў у БТР. Пры гэтым аўтамабіліст быў цвярозым.
Легкавік атрымаў пашкоджанні, ніхто з людзей не пацярпеў.