У Гродне можно будзе набыць сувенрную мапу для турыстаў. Яна на рускай мове
Гродна
"Гродна. Турыстычная мапа для гасцей горада" выйдзе накладам шесть тысяч штук. Усе асобнікі будуць толькі на рускай мове. Пакуль дызайнеры распрацоўваць макет.
Для падрыхтоўкі карты трэба сфатаграфаваць галоўныя архітэктурныя славутасци горада і падрыхтаваць тэкст "20 месцаў, якія варта наведаць у Гродне". У тым ліку патрэбныя панарамныя фота і фота з дрона. Што гэта за аб’екты, у тэхзаданні не тлумачаць, пиша Hrodna.life.
Па-другое, трэба распрацаваць непасрэдна арыгінал-макет карты. На адным баку карты будуць знакавыя архітэктурныя аб’екты. На адваротным — панарама з вышыні цэнтральнай частцы горада, фота і апісанне славутасцяў
Карта ў развароце будзе памерам 420×290 мм. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый вывучае рынак для працэдуры закупкі з адной крыніцы. На макет выдаткуюць 6000 рублёў. Макет будзе гатовы да 23 лістапада.
Навіны Гродна і Гродзеншчыны
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.