У Гродне невядомымі псіхатропамі атруціліся дзевяць чалавек

У Гродне невядомымі псіхатропамі атруціліся дзевяць чалавек

У лякарні Гродна трапілі дзевяць чалавек, якія атруціліся псіхатропамі, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Гаворка ідзе пра маладых людзей 20-29 гадоў, у тым ліку дзвюх дзяўчат, якім 20 і 21 год. Прычым маладзейшая з іх знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.
 
Паведамляецца, што дзевяць маладых людзей трапілі ў гродзенскія лякарні на працягу пяці дзён. Усім ім паставілі аднолькавы дыягназ — "атручэнне невядомым псіхатропным рэчывам". Кожны з іх знаходзіўся ў рэанімацыі ў непрытомным стане па тры-чатыры дні.

Начальнік ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Ланкевіч распавёў падрабязнасці справы. Па яго словах, усе маладыя людзі куплялі наркотыкі праз інтэрнэт-крамы "Канцэрн Калашнікаў" і "Зубр". Пасля прыёму псіхатропаў спажыўцам станавілася настолькі дрэнна, што яны губляліся ў рэчаіснасці, у іх пачыналіся галюцынацыі і ў некаторых выпадках — сутаргі.

Смяротных выпадкаў, на шчасце, удалося пазбегнуць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі