У Гродне невядомыя абстралялі тралейбус з пнеўматыкі
У Гродне невядомыя абстралялі з пісталета тралейбус №9. Здарэнне адбылося каля 0:15 ўночы на 28 ліпеня.
Акрамя кіроўцы, у тралейбусе ў той момант было восем чалавек. Сведка падзеяў распавядае, што дачуў нечаканы хлапок з хваста салона. Яму падалося, што нешта ўпала, але пасля ён заўважыў, што ўсё задняе шкло — у расколінах.
"У момант хлапка побач з тралейбусам на вялікай хуткасці пранёсся аўтамабіль, — распавядае відавочца. — Першае, пра што падумалі пасажыры, — шкло разбілі камянём. Але, прыгледзеўшыся больш уважліва, звярнулі ўвагу на невялікія дзірачкі, нібыта сляды ад куль".
Фота: "Новый Гродно".
Кіроўца спыніў тралейбус, упэўніўся, што шкло разбілі не камянём, і выклікаў міліцыю.