У Гродне пачаўся закрыты суд над намеснікам начальніка адной з вайсковых часцей
У Гродне пачаўся суд над былым намеснікам начальніка вайсковай часці 2141 памежнай групы Паўлам Таранкам. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.
Паводле інфармацыі TUT.by, вайскоўца вінавацяць у атрыманні хабару і злоўжыванні ўладай.
У Гродзенскім абласным судзе ніякіх падрабязнасцяў справы не паведамілі.
Шэраг судоў па дзедаўшчыне і хабарніцтве ў беларускім войску прайшоў на працягу 2018 года. Усе яны адбыліся пасля гучнай справы з гібеллю шарагоўца Аляксандра Коржыча. Дарэчы, практычна ўсе тыя суды праходзілі адкрыта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.