У Гродне падтрымалі польскі “чорны панядзелак”. Фотарэпартаж

У Гродне падтрымалі польскі “чорны панядзелак”. Фотарэпартаж

У панядзелак, 3 кастрычніка, дачка з бацькам прыйшлі да польскага консульства ў Гродне, каб сказаць “не” закону пра аборты. Яна і Станіслаў Шостак назвалі сябе беларускімі палякамі, гэтым і тлумачыцца іх заклапочанасць польскім законам пра поўную забарону абортаў. Яны трымалі ў руках чорныя таблічкі. Як вядома, сёння ў Польшчы абвешчаны “чорны панядзелак”, на знак нязгоды з новым законам, які Сейм прыняў у першым чытанні (ён можа ўвесці поўную забарону на аборты і крымінальную адказнасць для маці і доктара, які зробіць аборт).

"Калі пачняце паліць ведзьмаў?". 5 лепшых плакатаў жаночага пратэсту ў Польшчы

“Мы супраць абортаў, але ў кожнага чалавека мае быць выбар, — тлумачыць Яна. — Наяўнасць выбару і ёсць азнакай дэмакратычнага грамадства. Кажуць жа, што і алкаголь грэх, і абжорста грэх, але ўсё гэта мы знаходзім у крамах. Чаму ж тут мае быць забарона?.. Кожны сам выбірае, што рабіць са сваім целам”.

Яна, якая вучыцца ў Польшчы, не можа зразумець, чаму жанчына мае выношваць дзіця ў выпадку згвалтавання. А калі зробіць аборт, паводле новага польскага заканадаўства, такую маці чакае турэмны тэрмін.

Паказальна таксама, што дзяўчына лічыць сябе веруючай каталічкай. Менавіта яе фота абляцела ўсе беларускія СМІ, калі падчас сустрэчы моладзі з Папам Францішкам Яна Шостак разгарнула плакат “Папа, пазвані мне”, пазначыўшы свой нумар тэлефону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі