У Гродне паставілі помнік княскай шахматнай ладдзі (фота)

У Гродне паставілі помнік княскай шахматнай ладдзі (фота)

У Гродне паставілі скульптуру княскай шахматнай ладдзі. Помнік з’явіўся на беразе Нёмана пад Замкавай гарой і будзе ўрачыста адкрыты 5 чэрвеня падчас ХІ фестывалю нацыянальных культур.

Як паведамляе Радыё Свабода, помнік зрабіў скульптар Уладзімір Панцялееў, а сама ідэя скульптуры належыць Сяргею Калядзе, намесьніку старшыні рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюзу. Яго зацікавіла гісторыя шахматнай фігуркі, якая знаходзілася ў музейнай экспазіцыі ў Старым замку. Яе скралі некалькі гадоў таму, але пасля вярнулі. З таго часу фігурку не выстаўляюць, але ж было вырашана ўвекавечыць яе ў выглядзе помніка.

Шахматная ладдзя была знойдзеная на Замкавай гары ў 1930-х гадах гісторыкам Юзафам Ядкоўскім. Другую такую ладдзю знайшлі ў Ваўкавыску, таксама на гары. Напэўна яна была сярод шахматных фігурак князя. На той час такія шахматы маглі дорага каштаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі