У Гродне прафесійнае свята адзначылі запускам ракеты (фота)
19 лістапада ў горадзе запусцілі копію савецкай ракеты ГІРД-10 на вадкім паліве — адзначылі дзень ракетных войскаў і артылерыі.
Ракета паднялася на вышыню 80 метраў. Аднак пасля паломкі рухавіка звалілася на зямлю на адлегласці 150 метраў ад месца запуску.
Па памеры копія ракеты адпавядае арыгіналу, які быў запушчаны 23 лістапада 1933 года. Даўжыня — 2,2 метра, вага — 1,15 кг (арыгінал важыў 29 кг).
Агулам было запушчана некалькі мадэляў ракет. Дзве ракеты былі спартыўнымі са стужкамі і парашутамі, астатнія — шоў-мадэлямі.