У Гродне прайшла традыцыйная працэсія Божага цела (фота)
Напярэдадні каталіцкай вербнай нядзелі ў Гродне штогод ідзе хросная хада ад Фарнага касцёла да Бернардынскага. Вернікі праходзяць 14 стацыяў, па колькасці эпізодаў крыжовага шляху, а пасля падымаюцца да касцёла ордэна бернардынцаў, пагорак якога ўвасабляе Галгофу.
Скаўты запалілі паходні яшчэ на выхадзе з Фарнага касцёла. Дарэчы, паходняў паводле традыцыі было 33 — па колькасці год, якія пражыў на зямлі Сын Божы. Сам крыж, напэўна ўпершыню, даручылі несці іншаземцам — студэнтам-католікам з іншых краін, якія навучаюцца ў Гродне.
Мінусавая тэмпература і лёгкі снег не напалохалі вернікаў. У шэсці прынялі ўдзел ад 700 да 1000 чалавек.