У Гродне службовую “хуткую” выкарысталі для дастаўкі лядоўні

У Гродне службовую “хуткую” выкарысталі для дастаўкі лядоўні

Гродзенская міліцыя выявіла прыналежнасць аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі, у якую людзі ў форме медыкаў загрузілі лядоўню. Гэты выпадак здарыўся некалькі дзён таму. У Гродна з Зэльвы на хуткай прывезлі пацыента, а затым пагрузілі ў машыну прадмет бытавой тэхнікі.

Міліцыя высветліла, што аўтамабіль належыць Зэльвенскай раённай лякарні і яго выкарысталі, каб дапамагчы аднаму з супрацоўнікаў гэтай медустановы: сын перадаў яму лядоўню з Гродна.

Машына хуткай не выкарыстоўвалася для экстранай дастаўкі пацыентаў, таму супрацьпраўнага дзеяння міліцыя не пабачыла. Але кіраўніку раённай лякарні накіруюць ліст для рэагавання, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі