У Гродне ўначы п'яная кампанія ездзіла на легкавіку без кола (фота)

У Гродне ўначы п'яная кампанія ездзіла на легкавіку без кола (фота)

У Гродне ўначы п'яная кампанія ездзіла на Volkswagen Passat без кола. Яны адпачывалі ў адным начным клубе, пасля паехалі ў іншы. Падчас гэтай паездкі легкавік наляцеў на бардзюр і левае кола адляцела. Гэта аднак не спыніла п'яных маладых людзей, пры гэтым машына выязджала на сустрэчную паласу руху.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, малады чалавек, які кіраваў легкавіком, не меў правоў кіроўцы, раней яго лавілі п'яным за рулём і без правоў. На гэты раз ён спрабаваў уцячы ад байцоў АМАП, хаваўся пад прыпаркаваным мікрааўтобусам, але яго там знайшлі. Высветлілася, што ўтрымання алкаголя ў затрыманага перавысіла дапушчальнае ў шэсць разоў.

Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі