У Гродне вайскоўцы зноў згубілі... танк (відэа)
Адбылося гэта падчас падрыхтоўкі да параду на Дзень незалежнасці.
Танк перавозілі на вялікай хуткасці на машыне. Падчас павароту на вуліцы Горкага танк зваліўся на дарогу, паведамляе газета "Вечерний Гродно".
Нагадаем, падобны выпадак здарыўся ў Гродне 23 лютага, калі падчас выстаўкі вайсковай тэхнікі на плошчы Тызенгаўза танк няўдала заехаў на платформу і скаціўся на левы бок.