У Гродне "за 700 каментароў" затрымалі супрацоўніка транспартнай кампаніі
![Затрыманні за каментары ў інтэрнэце не спыняюцца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/telephone-586268_1280.jpg.webp?itok=n8AjgSs_)
Затрыманні за каментары ў інтэрнэце не спыняюцца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Гродне на працоўным месцы затрымалі супрацоўніка транспартнай кампаніі. Сілавікі сцвярджаюць, што ён нібыта напісаў 700 каментароў. На відэа міліцыі мужчына кажа, што затрыманы за "абразу Лукашэнкі", а таксама "абразу" кіраўніцтва вобласці і міліцыянераў.
Гродзенец знаходзіцца ў следчым ізалятары.
У Беларусі не спыняюцца затрыманні за каментары ў інтэрнэце. Судзяць і беларусаў, і замежнікаў.
![У Гродне "за 700 каментароў" затрымалі супрацоўніка транспартнай кампаніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_41.jpg.webp?itok=ppPT1tmd)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.