У Гродне затрымалі праваабаронцу Віктара Сазонава

Віктар Сазонаў / spring96.org
Віктар Сазонаў / spring96.org

7 красавіка каля 10-й раніцы сілавікі затрымалі гродзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава, калі ён пад’ехаў да сваго дома на машыне, перадае ПЦ "Вясна".

Затрымлівалі мужчыну сілавікі ў баявой амуніцыі. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Віктара Сазонава затрымлівалі 14 ліпеня 2021 года, калі хваля ператрусаў і затрыманняў пракацілася па ўсёй Беларусі. Доўгі час Сазонаў быў падазраваным па "справе Вясны”, знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Потым з яго гэты статус знялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі