У Гродне знялі бігборд, на якім паблыталі класікаў літаратуры
З гродзенскіх вуліцаў знік бігборд, на якім партрэт Янкі Купалы быў падпісаны імем Якуба Коласа, інфармуе "Комсомольская правда".
Як паведамляла Еўрарадыё, 20 траўня беларускія СМІ абнародавалі фотаздымак з гродзенскіх вуліцаў. Партрэт Янкі Купалы на бігбордзе падпісаны імем Якуба Коласа. Фотаздымак у цэнтры Гродна зрабіў пісьменнік і журналіст Міхась Скобла.
Бігборды са знакамітымі беларускімі паэтамі і празаікамі з'явіліся ў Гродне ў сувязі з абвешчаным Годам культуры і блізкім 11-ым Фестывалем нацыянальных культураў.
Пасля скандалу ў інтэрнэце бігборд, на якім былі паблытаныя класікі літаратуры, не дастаяў нават да раніцы.