У Гродзенскай вобласці ў красавіку выяўлены 21 факт хабарніцтва. Гэта рэкорд!
У Гродзенскай вобласці ў
красавіку была распачатая рэкордная колькасць крымінальных спраў па фактах
атрымання хабараў. У мінулым месяцы тут быў выяўлены 21 факт хабарніцтва.
Сярод самых рэзанансных спраў –
выпадак з 43-гадовым старшынёй аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў
Наваградскага раёна, дэпутатам мясцовага сельсавета. Мяркуецца, што за станоўчае
вырашэнне пытання аб вылучэнні дадатковых плошчаў у арэнду ён атрымаў ад двух
індывідуальных прадпрымальнікаў амаль 4,5 мільёны рублёў.