У Гродзенскім раёне цягнік адрэзаў ногі мужчыну, які спаў на рэйках

У Гродзенскім раёне цягнік адрэзаў ногі мужчыну, які спаў на рэйках

У Гродзенскім раёне цягнік адрэзаў ногі мужчыну, які спаў на рэйках. Здарэнне адбылося ўвечары 7 ліпеня ў раёне прыпыначнага пункта Завадзічы. 62-гадовы жыхар Гродна трапіў пад дызель-цягнік Гродна — Ліда.

Мяркуецца, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення — побач знайшлі недапітую бутэльку гарэлкі. Яго шпіталізавалі, паведаміў БЕЛТА супрацоўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Марчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі