У Грузію ўцёк яшчэ адзін расійскі салдат
Расійскі салдат Дзмітрый Арцем'еў, які праходзіў службу ў Паўднёвай Асеціі, перайшоў на грузінскую тэрыторыю і папрасіў палітычнага прытулку. Прычынай уцёкаў расійскі салдат назваў дрэнныя ўмовы службы, паведамляе сайт "Грузія Online".
На пачатку года прытулак у Грузіі атрымаў малодшы сяржант расійскага войска Аляксандр Глухаў. Свае ўцёкі ён таксама аргументаваў кепскімі ўмовамі службы.
У Тбілісі вайсковец атрымаў статус уцекача. Яму далі жыллё і дапамогу. Аднак у Расіі супраць Глухава распачалі крымінальную справу за “Дэзертырства”.