У Гудагаі з цягніка знялі расіяніна з "экстрэмісцкімі" падпіскамі
Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота
На станцыі Гудагай з цягніка, які накіроўваўся ў бок Літвы, зналі расіяніна, піша Hrodna.life.
Падчас мытнага агляду ў яго ў тэлефоне знайшлі "экстрэмісцкія" падпіскі ў Telegram. Паведамляецца, што мужчына быў падпісаны на падпіскі на каналы "Полк Каліноўскага", "Nexta-Live" і "Радыё Свабода".
Расіяніна затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Мужчына — начальнік змены акцыянернага таварыства і бацька двух непаўналетніх дзяцей. Верагодна, ён ехаў цягніком "Адлер-Калінінград".
Суд над ім прайшоў 11 красавіка. Расіянін прызнаў віну. Мужчыну пастанавілі арыштаваць на трое сутак і канфіскацываць у яго мабільнік. Менавіта столькі чалавека звычайна ўтрымліваюць у ІЧУ да суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.