У "ИМЕНА" прыходзіў АБЭЗ, каб даведацца пра замежную дапамогу
Стала вядома, якая сілавая структура сёння наведара рэдакцыю праекта "ИМЕНА" — гэта былі прадстаўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ).
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 11 верасня людзі ў масках наведаліся ў рэдакцыю праекта, але нікога там не заспелі.
Яны пакінулі для супрацоўнікаў "ИМЕН" ліст, у якім просяць даць звесткі пра атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі з 1 студзеня 2020 года па цяперашні час, а таксама пра яе мэтавае выкарыстанне. Пры гэтым абэзаўцы просяць даць ім копіі адпаведных дакументаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.