У інтэрнэце прапаноўвалі купіць рэспіратары з ЗША, а дасылалі звычайныя маскі
У інтэрнэце прапаноўвалі купіць рэспіратары з ЗША са спецыяльным клапанам і абаронай, а дасылалі баваўняныя медыцынскія маскі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства". Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, падобныя аб'явы былі ў сеціве з 31 сакавіка да 10 красавіка ад імя ІП Рудніцкая. Адзін рэспіратар каштаваў 15 рублёў, прыкладаўся яго фотаздымак. Кліенты замаўлялі тавар, але атрымлівалі... маскі. Следчым вядома пра двух пацярпелых, яны агулам заплацілі больш за 1,6 тысячы рублёў.
Высветлілася, што згаданае ІП было зарэгістравана на 35-гадовую жанчыну (у Мінску ці ў Мінскай вобласці — дакладнай інфармацыі не агучана), але фактычную дзейнасць ад яе імя здзяйсняў яе 40-гадовы муж. Яго затрымалі. У мужчыны знайшлі больш за 600 медыцынскіх масак. Следчыя заклікаюць адгукнуцца іншым пацярпелым ад дзейнасці "прадпрымальніка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.