У Іране часова вызвалілі лаўрэатку Нобелеўскай прэміі

Наргіз Махамадзі

Наргіз Махамадзі / Reuters

У Іране часова вызвалілі праваабаронцу, лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру 2023 года 52-гадовую Наргіз Махамадзі — па стане здароўя. Ёй далі тры тыдні для аднаўлення пасля аперацыі па выдаленні пухліны, паведамляе Reuters.

Пухліна была дабраякасная, але Наргіз Махамадзі неабходна кожныя тры месяцы праходзіць абследаванні. Аперацыю праводзілі на назе, і зняволеная дагэтуль не можа хадзіць. Дахаты яе завезла "хуткая".

Тым часам сям'я лаўрэаткі лічыць гэтае рашэнне "запозненым і недастатковым", паведамляе CNN. Яна патрабуе вызвалення з турмы ці хаця б павялічыць адтэрміноўку да трох месяцаў.

Наргіз Махамадзі — адна з лідарак жаночага руху ў Іране, выступае супраць смяротнага пакарання, абавязковага нашэння хіджаба. Яе неаднаразова затрымлівалі, а ў выніку асудзілі па некалькіх артыкулах больш чым на 30 гадоў зняволення.

У 2023 годзе Наргіз Махамадзі была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй міру за "барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх".

Тым часам беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ў РБ ужо больш за тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі