У Іране падчас выбухаў на могілках загінулі больш за 70 чалавек
На акцыі памяці генерала Сулеймані ў Іране адбыліся выбухі
Не менш як 73 чалавекі загінулі ў выніку выбухаў на могілках у горадзе Керман, паведамляе euronews.com. Пацярпелі ад выбухаў больш за 170 чалавек.
Выбухі прагрымелі падчас акцыі памяці генерала Касіма Сулеймані, кіраўніка элітнага падраздзялення "Аль-Кудс". Яно ўваходзіць у Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі і займаецца спецаперацыямі па-за межамі Ірана.
Сулеймані загінуў у 2020 годзе ў выніку ўдару амерыканскага беспілотніка.
Адказнасць за сённяшнія выбухі не ўзяла на сябе ніводная групоўка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.