У Італію пад выглядам сухога малака прывезлі 7 тон гексагену
Супрацоўнікі італьянскай мытні на поўдні затрымалі кантэйнер з выбуховым рэчывам, паведамляе агенцтва ANSA. Небяспечны груз быў знойдзены ў транзітнай зоне порта Джой Таўра. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кантэйнеры было 7 тон гексагену. Яны былі схаваны сярод грузу сухога малака, які перавозілі з Ірана ў Сірыю.
Аперацыя па ліквідацыі выбухоўкі была праведзеная спецыялістамі. Паліцыя ўдакладняе інфармацыю пра перавозчыка і атрымальніка грузу. Карабінеры лічаць, што мафія поўдня Італіі не мае дачынення да гэтага грузу.