У Івацэвіцкім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус, ёсць пацярпелыя

Як перадае БЕЛТА, рэйсавы аўтобус "Радзiмiч" ехаў у напрамку Баранавічаў. Падчас руху 61-гадоваму кіроўцу стала кепска, і ён пачаў змяншаць хуткасць. Мужчына страціў прытомнасць, аўтобус з'ехаў на правую ўзбочыну і перакуліўся ў кювет.



У момант ДТЗ у аўтобусе былі кіроўца і 12 пасажыраў. У выніку аварыі чатыры чалавекі трапілі ў шпіталь.



Па звестках брэсцкай ДАІ, перад рэйсам кіроўца праходзіў медагляд і быў дапушчаны на лінію. Праводзіцца праверка.



Фота — beltransport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі