У Калінкавічах 19-гадовы кіроўца загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП

У Калінкавічах 19-гадовы кіроўца загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП

19-гадовы хлопец на аўтамабілі "Фальксваген" загінуў, урэзаўшыся ў апору ЛЭП. ДТЗ адбылося ўвечары 20 лютага ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на інспектара аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталлю Халалеенка.

Хлопец ехаў па вуліцы 50 год Кастрычніка і не справіўся з кіраваннем. Яго аўтамабіль выехаў на газон і ўрэзаўся ў апору ЛЭП.

Паведамляецца, што пры здарэнні кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі. Дарэчы, пасведчанне кіроўцы хлопец атрымаў толькі тры месяцы таму — у лістападзе 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі