У Калумбіі разбіўся самалёт з бразільскай футбольнай камандай
На паўночным захадзе Калумбіі разбіўся пасажырскі самалёт BAE Avro RJ85. На яго борце былі 72 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу. Паводле папярэдніх звестак, выжылі шэсць чалавек, перадае Бі-Бі-Сі.
Паведамляецца, што на борце самалёта знаходзіліся футбалісты бразільскага клуба "Шапекоэнсе". Спартоўцы ляцелі ў Медэльін на фінал кубка Паўднёвай Амерыкі. Там яны мусілі згуляць з мясцовым клубам "Атлетыка Насьяналь".
У аэрапорце кажуць, што экіпаж паведамляў аб праблемах з рухавіком. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, пілоты падавалі сігнал пра нізкі ўзровень паліва і збіраліся зрабіць экстранную пасадку.