У камітэце ААН прадстаўніца Следчага камітэта каментавала "справу БЕЛТА"
9 кастрычніка ў камітэце ААН па правах чалавека прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Галіна Суздалева пракаментавала "справу БЕЛТА". На пасяджэнні разглядалася сітуацыя ў нашай краіне, факты парушэнняў правоў чалавека за апошнія гады. Як інфармуе партал tut.by, Суздалева назвала дзеянні фізічных асобаў "банальным хакерствам", падкрэсліла, што ніякай палітыкі тут няма. Яна распавяла, што праводзіцца расследаванне "па факце несанкцыянаванага доступу да матэрыялаў платнай падпіскі Беларускага тэлеграфнага агенцтва". І былі ўстаноўленыя "шматлікія факты неправамернага доступу да падпіскі БЕЛТА".
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу пра незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА. 7 жніўня адбыліся ператрусы ў офісах БелаПАН, Tut.by. У пачатку верасня старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч заявіў, што суровых мер па гэтай справе не будзе.