У Канадзе памёр абвінавачаны па справе спалення беларускай вёскі Хатынь

У Канадзе памёр 93-гадовы Уладзімір Катрук, абвінавачаны па справе спалення ў 1943 годзе беларускай вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі. У Расіі на яго завялі крымінальную справу (артыкул — "генацыд"), патрабавалі ў канадскіх уладаў выдачы. Днямі намеснік генеральнага пракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што Канада адмовілася выдаць Катрука. Высвятляецца, што ён памёр яшчэ на мінулым тыдні. Расійскі бок выказаў шкадаванне, што ўкраінец не адказаў за свае злачынствы перад судом.

РІА "Новости" нагадвае, што Уладзімір Катрук жыў на поўдзень ад Манрэаля побач з амерыканскай мяжой, займаўся пчалярствам. Ён уваходзіў у дзясятку найбольш шуканых цэнтрам Сімона Візенталя нацысцкіх злачынцаў. Падчас допыту Катрук адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, а менавіта — службу ў 118-м паліцэйскім батальёне, які і паліў Хатынь.

У беларускай вёсцы Хатынь у сакавіку 1943 года былі забітыя і спаленыя 149 чалавек, сярод іх 75 дзяцей і падлеткаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі